На основании сведений, полученных в ходе расследования Генеральной прокуратурой уголовного дела о геноциде, Национальное кадастровое агентство опубликовало на Публичной кадастровой карте пространственный слой, содержащий информацию о местоположении населенных пунктов современной территории Республики Беларусь, сожженных фашистскими оккупантами и их пособниками в годы Великой Отечественной войны и послевоенный период.
Наполнение слоя сведениями о сожженных населенных пунктах продолжается.
С алгоритмом поиска можно ознакомиться по ссылке.
Карта сожженных деревень Брестской области
Карта сожженных деревень Брестского района
В Брестской области в годы Великой Отечественной войны каратели сожгли 516 деревень.
В Пружанском районе разделили судьбу Хатыни 57 населенных пунктов, шесть из них так и не возродились.
Из справки уполномоченного Брестского подпольного обкома КП(б)Б Поплавского о сожжении гитлеровцами деревни Дремлево Жабинковского района вместе с ее жителями. 15 марта 1944 г.
«8.9.42 г. немцами была внезапно окружена деревня и сожжена вместе с людьми. Мужчины были расстреляны в одном сарае, а некоторые в домах, на глазах их жен и детей. Женщин и детей сожгли в сараях живьем. Немецкие палачи, найдя раненого или спрятавшегося мужчину, женщину или ребенка, бросали их в огонь. Всего замучили 375 чел. Прасковья Еремеева была в другой деревне. Увидев пожар в родной деревне, прибежала к отцу, немцы и ее бросили живьем в огонь».
Спустя полвека краевед Р.М.Бензерук записал свидетельство местной жительницы В.В.Купич (Юрасик), которая случайно избежала смерти:
«Калi пачалася вайна, я жыла ў Драмлёве. Маладая была, не замужам i трапiла ў спiс для адпраўкi ў Германiю. Каб не ехаць, уладкавалася працаваць у маёнтку Гарэлкi.
11 верасня 1942 г. я чакала мацi. Выбегу на дарогу: не, не iдзе! А гадзiн у дзесяць прыбегла да мяне дзяўчынка Надзя, якая таксама працавала ў маёнтку, i са слязамi на вачах паведамiла, што наша вёска гарыць.
Я кiнула ўсё i пабегла. Да Драмлёва было кiламетраў шэсць. Усю дарогу спяшалася: выбегу з кустоў — агонь, а то карчы схаваюць — i толькi чорны дым. А як дабегла да вёскi, i ногi быццам прыраслi да зямлi. З пажарышча мяне заўважылi, i вакол зацiўкалi кулi. Тут раптам я пачула загад па–польску: «Дзецко, падай!». Я ўпала на зямлю. Непадалёку стаяў салдат у нямецкай форме. Пасля даведалася, што гэта пан эканом паслаў знаёмага немца, каб той выручыў мяне.
Ён пайшоў да тых, хто палiў вёску, аб нечым перагаварыў з iмi. Страляць перасталi. Потым вярнуўся да мяне i сказаў: «Iдзi да маёнтка. Там цябе чакае пан». — «А людзi дзе?» — запыталася я. — «Зламыснiкi спалiлi вёску, а людзей тваiх вывезлi...».
Я адразу не пайшла ў маёнтак, а ў вёску Вярхi, дзе замужам была цётка Дуня. Яна дала мне папiць вады, гаварыла цёплыя словы, хоць сама, я бачыла, ледзь стрымлiвае слёзы.
Калi ж я спыталася: «Цётка Дуня, а дзе нашы родныя?» — жанчына раптам абхапiла рукамi галаву, заплакала–загаласiла: «Няма iх. Нiкога няма, Верачка! Усе згарэлi...».
Мы, абняўшыся, доўга плакалi. Потым цётка Дуня сказала: «Коля Ярмашук, тваёй хроснай сын, вырваўся з агню i прыбег у Мажэйкi. Там яго цётка жыве».
I я пайшла ў Мажэйкi. Колю цяжка было пазнаць: ён, як шалёны, утаропiўся вачыма ў адну кропку, увесь трымцеў i бязладна паўтараў незразумелыя словы.
Я вярнулася ў маёнтак. Назаўтра адпрасiлася пайсцi на пажарышча. Пан даў мне фурманку i вазнiцу. Мы паехалi. Трымалася, аж пакуль не дайшла да свайго двара, а там ногi падкасiлiся, страцiла прытомнасць. Як дзядзька Мiкалай давёз мяне дадому, не помню. Ачуняла толькi праз некалькi дзён...
Час прайшоў немалы, алi i сёння мне снiцца агонь Драмлёва. Я бачу, як да неба гараць хаты».
Дополняет этот рассказ свидетельство жителя деревни Великие Сехновичи Жабинковского района И.С.Макасюка, записанное в 1990–е годы краеведом В.М.Шищицем:
«Мае аднавяскоўцы бачылi, як гарэла Драмлёва, чулi стралянiну, але дапамагчы суседзям не маглi — вёска была шчыльна ачэплена карнiкамi.
У другой палове дня з’явiлiся войт Кiрыла Скачыкоўскi i солтыс Раман Тыванчук. Яны паклiкалi нашых мужыкоў, чалавек дваццаць, i сказалi, каб мы iшлi на месца былога Драмлёва. Трэба было пазбiраць скацiну, коней, авечак, якiя ашалела насiлiся па навакольных палях.
Зайшоўшы на месца, мы ажно занямелi: згарэлi ўсе хаты, засталiся адны папялiшчы. Немцы яшчэ разгульвалi памiж пагарэлiшчамi, грузiлi на машыны забiтых свiней.
Мы пастаялi–пастаялi ды падалiся збiраць жывёлу. У нiзiнцы, на бульбяным полi, натрапiлi на хлопчыка, параненага ў шыю. Строга прыказалi яму, каб ляжаў i не паднiмаўся, пакуль не з’едуць фашысты. Пра яго далейшы лёс не ведаю».
И еще один штрих, зафиксированный В.М.Шищицем от очевидца — жителя деревни Горки Жабинковского района М.С.Иванюковича:
«Гадзiн у восем ранiцы я ўбачыў вялiзнае полымя ў баку Драмлёва i кажу жонцы: «Люба, гарыць твая вёска!». Там жылi яе бацькi Васiль Кiрылавiч i Аксiння Мiхайлаўна i брат Яўграф. Мы адразу пабеглi ратаваць iх. Я першы дабег да мосцiка на грэблi, што злучала Сцяпанкi з Драмлёвым. З палаючай вёскi чулася стралянiна, нада мной таксама зацiўкалi кулi. Зразумеў, страляюць па мне. Я тут жа скокнуў у канаву, прысеў. Да мяне ўскочыла i жонка. Глядзiм на палаючую вёску, бачым, як фашыст застрэлiў жанчыну, якая бегла са Сцяпанак у Драмлёва, i пацягнуў яе ў агонь. Пазней даведалiся, што гэта была дачка Мiрона Данiлюка Параска, якая выйшла замуж у Канатопы за Хвядоса Завяржэнца.
I тут бачым: бяжыць па канаве хлопчык. Я кiнуўся за iм, дагнаў у Сцяпанках. Гэта быў сын Рыгора Данiлюка Мiша. Яму было гадкоў сем. Палiтко курылася, твар i ногi абпечаны. Страшна пераляканы, усё паўтарае: «Там пух–пух...». Адвёў яго да сябе дадому, а праз некалькi дзён хлопчыка забралi родзiчы ў Алiзараў Стаў. Потым ён жыў у в. Жыцiн у Фiлiповiча.
Праз дзень, 13 верасня, палiцай (дарэчы, родам з Драмлёва) i сцяпанкаўскi солтыс прыказалi нашым мужыкам прыбыць з вазамi на месца былога Драмлёва, сабраць астанкi згарэлых людей i пахаваць на Сцяпанкаўскiх могiлках. Мы з жонкай таксама збiралi астанкi i грузiлi на павозкi. Фашысты расстрэльвалi i палiлi драмлёўцаў у чатырох пабудовах: мужчын i хлопчыкаў–падлеткаў — у хлявах Мiхаiла Ляўчука i Iвана Кiслага, жанчын, дзяўчынак i маленькiх дзяцей — у клунях Якава i Андрэя Чэслякоў. Некалькi абгарэлых трупаў ляжала на папялiшчы хлява Мiрона Данiлюка. Было бачна, што мацi спрабавала ўратаваць сваё немаўлятка i накрыла яго сваiм целам. Чатырохгадовага Сяргейку, сына Iвана Дзенiсюка, гiтлераўцы кiнулi ў калодзеж. Дастаўшы яго, мы доўга не маглi апамятацца...»