Аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта “Здаровы клас”

Аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта “Здаровы клас” у 3 класе

ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна

 

Здоровый дух в здоровом теле —

 вот краткое, но полное описание

  счастливого состояния в этом мире. Джон Локк

 

На сучасным этапе пытанне здаровага ладу жыцця  дзяцей з'яўляецца адным з самых актуальных. У школьным узросце ў выніку мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння фарміруюцца якасці, неабходныя для ўсебаковага, гарманічнага развіцця асобы. Праблема аховы здароўя дзяцей у школе стаіць вельмі востра. Арганізм дзіцяці інтэнсіўна расце і развіваецца, закладваюцца каштоўнасці здаровага ладу жыцця. Фарміраванне здароўя дзіцяці ў школьным узросце, навыкаў ЗЛЖ ў значнай ступені залежыць ад таго, якая праца ў школе вядзецца ў гэтым кірунку.

Улічваючы ўсё вышэйпададзенае, перад намі з'явілася неабходнасць распрацоўкі і рэалізацыі праекта аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, выкарыстоўваючы сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

З 2018/2019 навучальнага года на базе ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна рэалізуецца міжведамасны інфармацыйна-адукацыйны праект «Здаровы клас».

Мэты праекта:

  • актуалізацыя тэмы здароўя, здаровага ладу жыцця, адказных паводзін, фармаванне культуры здароўя;
  • папулярызацыя ведаў па здаровым ладзе жыцця, па папярэджанні сацыяльна значных захворванняў;
  • уцягненне навучэнцаў у фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць.

Для рэалізацыі дадзеных мэт неабходна рашыць наступныя задачы:

  • фарміраваць правільнае стаўленне да свайго здароўя, успрыманню здароўя як жыццёвай каштоўнасці;
  • фарміраваць пачуццё адказнасці за сваё здароўе;
  • фарміраваць паняцце пра здаровы лад жыцця і фактарах, якія ўмацоўваюць і разбураюць здароўе;
  • канкрэтызаваць веды пра згубны ўплыў шкодных звычак на арганізм чалавека;
  • фарміраваць устойлівую матывацыю на здаровы лад жыцця;
  • фарміраваць дадатнае стаўленне да рухальнай актыўнасці.

Асноўныя заканадаўчыя і нарматыўныя дакументы  неабходныя для распрацоўкі і рэалізацыі праекта:

  1. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Здароўезберажэнне навучэнцаў ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (комплексны падыход)" ад 12 чэрвеня 2006 г.
  2. Санітарныя нормы і правілы "Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі", зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 27 снежня 2012 г. № 206, са зменамі і дадаткамі.
  3. Дзяржаўная праграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады (падпраграма "Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў").
  4. Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і якая вучыцца моладзі, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. №82.
  5. Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнцаў на 2016-2020 гады, зацверджаная пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2016 г. № 9.

         Асноўныя этапы праекта:

  1. Падрыхтоўчы - распрацоўка неабходнай для рэалізацыі праекта дакументацыі, стварэнне метадычнай базы;
  2. Дзейсны - рэалізацыя плану мерапрыемстваў праекта (на працягу 3 гадоў);
  3. Аналітычны - маніторынг праводжанай дзейнасці з мэтай яе каардынацыі, адзнакі эфектыўнасці і вызначэнні актуальнасці далейшай працы.

Асноўныя мерапрыемствы па рэалізацыі праекта:

  • асветніцкія;
  • фізкультурна-аздараўленчыя;
  • дыягнастычныя;
  • прапагандысцкія.

Накірункі працы і яе змест:

  1. Удасканаленне сістэмы фізічнага выхавання:

- правільнае размеркаванне навучэнцаў на медыцынскія групы для заняткаў фізічнай культурай;

- арганізацыя працэсу фізічнага выхавання навучэнцаў з улікам іх індывідуальных асаблівасцяў, стану здароўя і матывацыі;

- паўнавартасная і эфектыўная праца з навучэнцамі ўсіх груп здароўя;

- арганізацыя дынамічных перапынкаў, фізкультхвілінак на ўроках, якія спрыяюць эмацыянальнай разгрузцы і павышэнню дзейнай актыўнасці;

- штотыднёвае правядзенне спартыўна-аздараўленчых     мерапрыемстваў.

  1. Інтэграцыя ў адукацыйным працэсе аздараўленчых мерапрыемстваў:

- накіраваных на пашырэнне адаптацыйных магчымасцяў арганізма;

- накіраваных на зняцце глядзельнай стомы: гімнастыка для вачэй падчас урокаў;

- накіраваных на памяншэнне статычнай напругі апорна-рухальнага апарата;

- накіраваных на памяншэнне эмацыянальнай напругі.

  1. Забеспячэнне сямейнага кансультавання, арыентаванага на ўмацаванне здароўя і паляпшэнне сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў:

- запрашэнне працаўнікоў аховы здароўя на бацькоўскія сходы, заняткі;

- асветніцкая праца праз Інтэрнэт-сайт установы адукацыі;

- прыцягненне бацькоў (законных прадстаўнікоў) да ўдзелу ў спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах.

  1. Правядзенне маніторынгу здароўя навучэнцаў (па наступных паказчыках):

- колькасць навучэнцаў у групе здароўя;

- колькасць навучэнцаў з асноўнымі відамі “школьнай паталогіі”:

парушэннямі зроку;

парушэннямі апорна-рухальнага апарата;

вегетатыўнымі парушэннямі;

эндакрыннымі  парушэннямі;

паталогіяй органаў стрававання;

  • колькасць дзён, прапушчаных па хваробе;
  • адзнака фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў (студзень, май 2020 г.)

Чаканыя канчатковыя вынікі праекта:

1) зніжэнне ўзроўню захворвання навучэнцаў;

2) захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў праз авалодванне навыкамі здаровага ладу жыцця;

3) павышэнне зацікаўленасці законных прадстаўнікоў навучэнцаў, педагогаў ва ўмацаванні здароўя навучэнцаў;

4) павышэнне ўзроўню самастойнасці і актыўнасці школьнікаў      

у    рухальнай дзейнасці.

Спіс членаў рабочай групы па рэалізацыі праекта “Здаровы клас” ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна:

Хандрыка Святлана Васільеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай  дзейнасці;

Чэчун Ала Сямёнаўна, класны кіраўнік 3 класа;

Літвінчук Максім Вадзімавіч, загадчык Сошненскага ФАПа;

Бахонка Віктар Леанідавіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя;

Грышко Вікторыя Віктараўна, бібліятэкар;

Кібук Алла Леанідаўна, педагог-псіхолаг;

Малашчыцкая Людміла Генадзьеўна, адказная за арганізацыю харчавання.

 Мерапрыемствы праекта рэалізуюцца з 2018/2019 навучальнага года.

Па-першае, я звярнула ўвагу на тое, што важна забяспечыць у школе псіхалагічны камфорт удзельнікаў педагагічнага працэсу. Для гэтага ўлічваюцца наступныя фактары:

- шчыльнасць ўрока (не менш за 60% і не больш за 75-80%);

- колькасць відаў вучэбнай дзейнасці (4-7);

- сярэдняя працягласць розных відаў дзейнасці (не больш за 10 мін.);

- частата чаргавання розных відаў вучэбнай дзейнасці (змена праз 7-10 мін.)

- колькасць выкарыстоўваемых метадаў выкладання (не менш за 3);

- чаргаванне метадаў і прыёмаў выкладання (не пазней чым праз 10-15 мін.);

- наяўнасць эмацыйных разрадак (2-3);

- пры з'яўленні прыкмет стомы ў вучняў на ўроку-змена інтанацыі і гучнасці маўлення, прыцягненне ўвагі вучняў (напрыклад, нечаканым прыкладам, правядзеннем фізкультхвілінкі);

- наяўнасць, месца, змест і працягласць фізкультхвілінак;

- псіхалагічны клімат з перавагай станоўчых эмоцый.

Для фарміравання навыкаў ЗЛЖ выкарыстоўваюцца наступныя формы работы:

- правядзенне факультатываў (ГСЗ), у 2 класе – “Па прыступках правілаў здаровага харчавання”;

- медыка-педагагічнае забеспячэнне (прафілактыка розных захворванняў, выступленні загадчыка ФАПам);

- фізічнае развіццё (правядзенне дынамічных перапынкаў на свежым паветры, арганізацыя фізхвілінак на ўроках, рухомых гульняў, правядзенне спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў);

- арганізацыя харчавання (захаванне правілаў здаровага харчавання, паказ прэзентацый «Правільнае харчаванне»);

- забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці (факультатыўныя заняткі па АБЖ, размяшчэнне ў школе нагляднай інфармацыі па бяспецы дзяцей на дарогах (стэнды), навучанне паводзінам у экстрэмальных сітуацыях);

- псіхолага-педагагічная падтрымка (карэкцыя крызісных станаў навучэнцаў, правядзенне трэнінгаў, якія ўмацоўваюць псіхічнае здароўе школьніка, праца спецыялістаў СППС).

Мерапрыемствы дадзенага напрамку праводзяцца  кожны тыдзень. Дзеці з ахвотай прымалі ўдзел у такіх справах: вусны часопіс “Правільнае харчаванне”, практыка-размова “Каб зубкі не сумавалі”, інфахвілінка “Мы супраць курэння”, гутарка “Дым, які забірае здароўе”, інформ-дайджэст “Што ты ведаеш пра ВІЧ-інфекцыю”, спартыўныя гульні “Вясёлы мяч”, гульні на свежым паветры “Зіма-чараўніца”, хвілінка здароўя “Прафілактыка ВРЗ і грыпу”, гульні на свежым паветры “Снежны бой”, конкурсная праграма “Калі хочаш быць здаровы”, інфармацыйная пяціхвілінка “Адзін дома”, конкурсная праграма “Падарожжа па краіне Здароўя”, конкурсная праграма “Здаровым быць здорава”, інфахвілінка “Наркотыкі – зло!”, інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Усміхніся свайму здароўю”, валеалагічная пяціхвілінка “Беражы сэрца з маладосці”, акцыя “Здаровы я – здаровая краіна”, валеалагічная пяціхвілінка “Гігіена рук”, валеалагічная пяціхвілінка “Асцярожна! Кляшчы!”, свята “Мы хочам расці здаровымі”.

Па фарміраванні ў вучняў адказных адносінаў да свайго жыцця праводзіліся:

- практыкум “Па дарозе я іду”;

- віктарына “Як мы ведаем ПДР”;

- рэйд “Флікер”,

- гутарка “Я пешаход”,

- інфахвілінка “Уавга! Коўзкі лёд!”,

- інфармацыйная пяціхвілінка “Мая бяспека”,

- практыкум “Мая бяспека ў маіх руках”,

- пяціхвілінка “Еду на веласіпедзе”.

Па дадзеным накірунку работа праводзіцца і з бацькамі. Гэта індывідуальныя гутаркі па пытаннях арганізацыі часу дзіцяці, рэжыму дня, гігіены і г. д. На бацькоўскіх сходах абавязкова разглядаюцца пытанні па ЗЛЖ :“Ваша дзіця – навучэнец пачатковых класаў. Школьныя цяжкасці ў вучняў пачатковых класаў”, “Узроставыя і індывідуальныя асаблівасці малодшага школьніка. Вучоба і гульня ў жыцці малодшага школьніка”, “Камп’ютар і тэлевізар: сябар ці вораг?”, “ Надвор'е  ў  нашым  доме” і г.д..

Вынік рэалізацыі праекта: вучні замацавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, зразумелі неабходнасць   захавання  здароўя чалавека, атрымалі элементарныя ўяўленні аб каштоўнасным стаўленні да свайго здароўя, здароўя  блізкіх і навакольных людзей, займаліся ўмацаваннем свайго фізічнага здароўя.

 

Класны кіраўнік                           А.С.Чэчун

 

 

 

 

Распределение учащихся класса по группам здоровья

 

Класс

І группа

ІІ группа

Освобождение

Кол-во

%

Кол-во

%

Кол-во

%

2 класс

4

50

3

37,5

1

12,5

3 класс

6

66,7

2

22,2

1

11,1

 

Распределение учащихся класса по группам

для занятий физической культурой

 

Класс

Основная

Подгото-вительная

Специ-альная

Лечеб-ная

Освобождение

Кол-во

%

-

-

-

Кол-во

%

2 класс

7

87,5

-

-

-

1

12,5

3 класс

8

88,9

-

-

-

1

11,1