“Беларускія гаспадынькі”

23.02.2019

23 лютага маленькія гаспадынькі з 5 класа Касяк Анастасія, Малашчыцкая Надзея і Мазурук Ганна запрасілі ў сваю “Гасцёўню” на дэгустацыю беларускіх страў усіх наведвальнікаў шостага школьнага дня.

У першую чаргу дзяўчынкі частавалі беларускімі прысмакамі хлопчыкаў, тым самым павіншавалі іх са святам абаронцаў Айчыны.

  

Духмянымі блінамі і пышкамі частавалі настаўнікаў.

А пакуль наведвальнікі “Гасцёўні” лакаміліся прысмакамі, Гарагляд Ганна выпякала духмяныя дранікі.

Сапраўднае свята беларускай кухні прынесла задавальненне і вясёлы настрой усім яго ўдзельнікам.

Класны кіраўнік 5 класа         А.М.Чэчун