Мэта работы на 2024/2025 навучальны год: стварэнне аптымальных умоў для рэалізацыі даступнасці, якасці і эфектыўнасці адукацыі, якія садзейнічаюць развіццю інтэлектуальнай, духоўна-маральнай, гарманічна развітай, фізічна здаровай асобы, здольнай да творчасці, самаразвіцця і самавызначэння.
Задачы:
- ствараць умовы для павышэння якасці ведаў вучняў праз вывучэнне іх інтарэсаў і здольнасцей, праз удасканаленне форм і метадаў правядзення вучэбных заняткаў, удасканаленне сістэмы работы з вучнямі па іх падрыхтоўцы да алімпіяд, конкурсаў работ даследчага характару, інтэлектуальных і творчых конкурсаў;
- забяспечваць навукова-метадычнае суправаджэнне адукацыйнай дзейнасці, развіваць інтэлектуальна-творчы патэнцыял кожнага педагога ў адпаведнасці з яго запытамі, садзейнічаць павышэнню ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў;
- фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай дзейнасці, удзел у маладзёжных арганізацыях, праз супрацоўніцтва з сям’ёй і соцыумам;
- умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, інфармацыйную прастору ўстановы адукацыі, ствараць бяспечныя ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу.