План работы МС 2024/2025 учебный год

Дадатак 2 да загаду

________ № _____

ПЛАН РАБОТЫ

метадычнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна на 2024/2025 навучальны год

 

Тэма: Удасканаленне якасці адукацыі вучняў праз комплекснае выкарыстанне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці з мэтай забеспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі.

Задачы:

спрыяць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у праектаванні зместу вучэбнага занятку з  выкарыстаннем эфектыўных сучасных тэхналогій, электронных адукацыйных рэсурсаў і методык выкладання;

 садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы педагогаў з адоранымі навучэнцамі з дапамогай гарманічнага спалучэння ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці;

працягваць рэалізоўваць выхаваўчы патэнцыял кожнага вучэбнага прадмета праз фарміраванні маральных каштоўнасных арыентацый на аснове прынятых у грамадстве правіл, норм паводзін у інтарэсах чалавека, сям'і, нацыі і дзяржавы (патрыятызм, грамадзянскасць, павага да абаронцаў Айчыны, закону і правапарадку, чалавеку працы і старэйшаму пакаленню, асцярожнае стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа, гатоўнасць і здольнасць да ўзаемаразумення, дыялогу і супрацоўніцтва, патрэбнасць у самарэалізацыі і самаўдасканаленні, імкненне да бесперапыннай адукацыі і прафесійнага самавызначэння на аснове ўліку сваіх магчымасцей, здольнасцей і інтарэсаў, імкненне кіравацца правіламі аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, прытрымліванне прынцыпаў здаровага ладу);

ажыццяўляць асобасна арыентаваны падыход да вучня ў мэтах найбольш поўнага раскрыцця яго здольнасцей і задавальнення яго адукацыйных патрэб;

актывізаваць працэс абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творчых настаўнікаў праз арганізацыю ўзаеманаведванняў, публікацый, майстар-класаў, праз правядзенне метадычных і прадметных тыдняў;

удасканальваць індывідуальную метадычную работу з рознай катэгорыяй педагогаў, сістэму работы па падрыхтоўцы да атэстацыі педагогаў, у тым ліку на вышэйшую катэгорыю;

 спрыяць стварэнню псіхалагічна спрыяльнай атмасферы супрацоўніцтва, сатворчасці паміж усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

 

1 пасяджэнне

Дата правядзення: жнівень 2024 года.

Месца правядзення: ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.

Тэма: Асноўныя накірункі метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна ў 2024/2025 навучальным годзе.

Мэта: Вызначэнне асноўных накірункаў арганізацыі метадычнай работы ў 2024/2025 навучальным годзе.

 

Вучэбна-метадычны блок

Склад метадычнага савета школы. Размеркаванне абавязкаў паміж членамі метадычнага савета.

Аналіз метадычнай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна ў 2023/2024 навучальным годзе.

Аб вызначэнні мэты, задач і асноўных накірункаў метадычнай работы, аб вучэбна-метадычным і нарматыўным прававым забеспячэнні адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе. 

Практычны блок

Складанне графіка правядзення прадметных тыдняў. 

Узгадненне плана работы вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў у 2024/2025 навучальным годзе.

 Узгадненне плана работы Школы маладога настаўніка на 2024/2025 навучальны год.

 

2 пасяджэнне

Дата правядзення: лістапад 2024 года.

Месца правядзення: ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна

Форма правядзення: семінар-практыкум.

Тэма: Сучасны ўрок як аснова эфектыўнай і якаснай адукацыі.

Мэта: выяўленне ўзаемасувязі эфектыўнасці ўрока і якасці адукацыі, вызначэнне шляхоў павышэння эфектыўнасці ўрока як асновы якасці адукацыі.

Навукова-метадычны блок

Крытэрыі эфектыўнасці ўрока.

Мэтавы кампанент урока: SMART-мэты і іх пастаноўка.

Вучэбна-метадычны блок

Рэалізацыя выхаваўчага і развіваючага патэнцыяла сучаснага ўрока праз змест вучэбнага матэрыяла.

Арганізацыя і ўдасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагога як сродак павышэння якасці і эфектыўнасці вучэбнага занятка.

Практычны блок

Прыкладны алгарытм праектавання ўрока.

 

3 пасяджэнне

Дата правядзення: люты 2025 года. 

Месца правядзення: ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна

Форма правядзення: метадычная лабараторыя.

Тэма: Сучасныя падыходы ў рабоце з адоранымі дзецьмі.

Мэта: Аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам у пытаннях выяўлення і развіцця здольнасцяў інтэлектуальна адораных дзяцей, развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

 

Навукова-метадычны блок

Сучасныя падыходы да развіцця прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у рабоце з адоранымі навучэнцамі.

Вучэбна-метадычны блок

Метады і формы работы з высокаматываванымі навучэнцамі.

Сістэмны падыход у рабоце з адоранымі вучнямі на ўсіх ступенях навучання.

Роль сям’і ў развіцці адораных дзяцей. Формы работы з бацькамі па падтрымцы адораных дзяцей.

Практычны блок

 Прэзентацыя вопыту работы па тэме “Фарміраванне ўменняў і навыкаў пры рабоце з заданнямі павышанага ўзроўню складанасці пры падрыхтоўцы да ЦТ” (Чэчун А.У.)

 

4 пасяджэнне

Дата правядзення: май 2025года. 

Месца правядзення: ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна

Форма правядзення: круглы стол.

Тэма: Эфектыўныя прыёмы метадычнай работы ў адукацыйным працэсе школы ў 2024/2025 навучальным годзе. Задачы на 2025/2026 навучальны год.

Мэта: сістэматызацыя працэсу накаплення і абагульнення перадавога метадычнага вопыту ўнутры школы, падвядзенне вынікаў работы за 2024/2025 навучальны год.

Вучэбна-метадычны блок

Падвядзенне вынікаў работы метадычнага савета за 2024/2025 навучальны год.

Падвядзенне вынікаў работы ШВМА классных кіраўнікоў 2024/2025 навучальны год.

Практычны блок

Выпрацоўка асноўных напрамкаў дзейнасці метадычнага савета ў 2025/2026 навучальным годзе.

Ещё в этом разделе