Беларус гуляе

05.02.2019
У рамках рэалізацыі школьнага праекта “Вяртанне да вытокаў” суботні дзень быў прысвечаны беларускім народным гульням. Спачатку была праведзена пазнавальная старонка “Беларускія народныя гульні”. Потым дзеці ўключыліся ў развучванне і правядзенне гульняў. Народныя гульні выклікалі ў дзяцей вялікую цікавасць, спрыялі стварэнню добрага настрою, садзейнічалі далучэнню да духоўнай культуры беларуса.

Класны кіраўнік Чэчун А.С.