Класныя кіраўнікі падзяліліся вопытам

27.11.2018

27 лістапада класныя кіраўнікі сабраліся на чарговае пасяджэнне на тэму “Панарама дзейнасці класных кіраўнікоў па працоўным выхаваннi i прафарыентацыйнай рабоце”.

Прафарыентацыйная работа ў школе арганізавана на добрым узроўні, вядзецца мэтанакіраваная работа па прафарыентацыі вучняў з улікам запытаў сучаснага грамадства. У арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці з навучэнцамі выкарыстоўваюцца разнастайныя формы пазакласнай дзейнасці, сучасныя педагагічныя тэхналогіі.

У рабоце ШВМА прыняла ўдзел педагог-псіхолаг Кібук А.Л., якая раскрыла сацыяльныя праблемы прафарыентацыі вучнёўскай моладзі. Ад ролі класнага кіраўніка ў рабоце па прафарыентацыі расказаў Чэчун А.У, класны кіраўнік 11 класа. Ён падзяліўся ўласным вопытам арганізацыі прафарыентацыйнай работы ў выпускным класе. Змястоўным было выступленне настаўніка працоўнага навучання, класнага кіраўніка 8 класса Гурына В.М., які асвятліў актуальныя формы і метады фарміравання ў навучэнцаў цікавасці да прафесійнай працы. Васілій Міхайлавіч адзначыў, што ў яго рабоце адным з самых дзейсных сродкаў работы з’яўляюцца экскурсіі ва ўстановы і на прадпрыемствы, пад час якіх навучэнцы маюць магчымасць азнаёміцца з прафесіямі “ўжывую”.

Далей класныя кіраўнікі наведалі адкрытае выхаваўчае мерапрыемства ў форме вуснага часопіса «Дарог на свеце шмат, а ты сваю знайдзі!», якое правяла Хандрыка С. В., класны кіраўнік 10 класа. Мерапрыемства прайшло на высокім метадычным узроўні, у яго падрыхтоўцы і правядзенні прынялі ўдзел самі вучні 10 класа.

 

Кіраўнік ШВМА класных кіраўнікоў С.В.Хандрыка