Родная мова - наша спадчына, наш запавет!

20.10.2018

Шмат цудоўных моў ёсць на свеце. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая і завецца роднай! З яе дапамогай можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей.

Уся гісторыя развіцця чалавецтва – гэта найперш гісторыя моўных зносін, люстэрка жыцця і працы народа. Тым больш даражэйшай і каштоўнай становіцца родная мова, якой навучылі бацькі, на якой размаўлялі дзяды і прадзеды.

20 верасня прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы “Мова родная – наша спадчына і запавет”. Вучні 5-8-х класаў адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі, чыталі вершы, шукалі адказы на займальныя пытанні, папрацавалі ў якасці перакладчыкаў, пабывалі ў віртуальным музеі побыту. Вучні 6 класа падрыхтавалі выставу малюнкаў “Міфічныя істоты”.

Усе ўдзельнікі праявілі свае інтэлектуальныя здольнасці , прадэманстравалі творчае мысленне, праявіўшы яго ў адказах на пытанні і вырашэнні конкурсных заданняў.

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры     С.В. Хандрыка