Пасяджэнне праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

18.04.2018
18 красавіка 2018 г. на базе ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна адбылося пасяджэнне праблемнай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма пасяджэння: “Рэалізацыя кампетэнтнага падыходу пры вывучэнні беларускай мовы  на павышаным узроўні.” У ходзе пасяджэння быў праведзены ўрок па беларускай мове ў 11 класе. Тэма ўрока: “Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак”. Лексічная тэма “Ад экалогіі прыроды да экалогіі душы”. Гэты ўрок быў прысвечаны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Падчас пасяджэння былі разгледжаны пытанні па выкладанні беларускай мовы на павышаным узроўні.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце   Г.М. Шупеніч