«Гімн роднай мовы»

21.02.2018

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята, якое нагадвае носьбітам роднай мовы пра неабходнасць яе захавання, выкарыстання, падтрымкі і развіцця. У нашай школе ў гэты дзень прайшло  выхаваўчае мерапрыемства  “Гімн роднай мове”.  Вядучыя мерапрыемства вучні 9 класа  паведамілі  ўдзельнікам  аб тым, чаму менавіта 21 лютага адзначаецца Міжнародны  дзень роднай мовы.  У гэты дзень у школе гучалі вершы, песні, прысвечаныя беларускай мове.  Вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Узнаві прыказку”, паглядзелі пастаноўку беларускай народнай казкі. У канцы мерапрыемства ўсе разам саставілі “10 запаведзяў”, у якіх выказаліся аб тым, як павінен адносіцца кожны беларус да роднай мовы.

Родная мова – гэта мова продкаў, мова нашага народа, духоўная спадчына і абярэг  у жыцці!

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры               С.В.Хандрыка