“Правы чалавека пачынаюцца з правоў дзіцяці”

11.12.2017

З упэўненасцю можна сказаць, чым больш кожны з нас будзе ведаць пра свае правы і абавязкі, тым меншая верагоднасць апынуцца ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Стала добрай традыцыяй кожнае паўгоддзе праводзіць у нашай школе “Тыдзень прававых ведаў”.  Адкрыўся тыдзень урачыстай лінейкай і  кніжнай выставай “Дзеці і закон”, якую падрыхтавалі бібліятэкар школы Рабцэвіч І.А.  і педагог сацыяльны Малашчыцкая А.Ф.  У першы ж дзень кніжную выставу дапоўнілі малюнкі навучэнцаў малодшых і сярэдніх класаў пад агульнай назвай “Вялікія правы маленькага дзіцяці”.  Цікава прайшоў наступны “Дзень добрых учынкаў”,  заключнай часткай якога стала падрыхтоўка  калажа “Я і мае правы”.  Для вучняў старэйшых класаў педагогам сацыяльным была праведзена гутарка з элементамі трэнінга “Як не стаць удзельнікам правапарушэнняў”, а удзельнікамі гуртка “Маскі” для малодшых школьнікаў было падрыхтавана тэатралізаванае мерапрыемства “Свет правоў дзіцяці”.  У бібліятэцы прайшла гульня для навучэнцаў 1-4 класаў “Падарожжа ў краіну правоў і учынкаў”.  На працягу тыдня ў кожным класе  класнымі кіраўнікамі праводзіліся прававыя пяціхвілінкі.

Ведаць свае правы і ўмець іх адстойваць – значыць быць моцным! Паважаць правы іншых – значыць быць справядлівым! Дзеці павінны ведаць свае правы і абавязкі, бо гэта спрыяе станаўленню іх асобы, дапамагае ім стаць адказнымі людзьмі.

Педагог сацыяльны         А.Ф.Малашчыцкая