13.03.2017

 

Цiкава i змястоўна прайшло пасяджэнне школьнага вучэбна - метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў 11.03.2017 г. па тэме «Фармiраванне культуры вольнага часу навучэнцаў».

Класныя кiраўнiкi абмеркавалi розныя формы па арганiзацыi шостага школьнага дня, пазнаёмiлiся з вопытам работы настаўнiка фiзiчнай культуры i здароўя Кiбука У.М., педагога-арганiзатара Чэчун А.М. па арганiзацыi работы ў шосты школьны дзень. На высокiм узроўнi прайшло адкрытае выхаўчае мерапрыемства «Святочныя пасядзелкi. Запрашэнне да стала» (класны кіраўнік Завацкая А.У.)

 Кіраўнік  ШВМА  С.В.Хандрыка