Экскурсия в Жировичи

19.10.2015

Экскурсия

17 кастрычніка адбылася экскурсія ў Жыровічы, пад час якой мы наведалі Свята-Успенскі манастыр, дзе ўжо больш за 600 гадоў захоўваецца ікона Божай Маці Жыровіцкай.   Яе ўшаноўваюць як праваслаўныя вернікі, так і католікі. Экскурсію правялі семінарысты Беларускай Духоўнай семінарыі.За некалькі кіламетраў ад Жыровіч размясцілася вёска Сынкавічы. Яе гонарам стаў помнік готыкі – Сынкавіцкая царква. Яна з’яўляецца адным са старажытнейшых храмаў абарончага тыпу ў Беларусі, засцерагае сынкавіцкія землі з 16 стагоддзя. Царква заснавана асабіста вялікім князем Вітаўтам.