Дзень роднай мовы

21.2.2015

21.02.2015г.

Дзень роднай мовы

У суботні дзень у школе прайшло падарожжа “Жывое ў вяках беларускае слова”, прысвечанае Дню роднай мовы. У ходзе гэтага мерапрыемства навучэнцы узнавілі веды з гісторыі нашага народа, гісторыі развіцця беларускай мовы, змаглі праверыць узровень сваіх ведаў па літаратурнай спадчыне беларусаў, праслухалі песні вядомых беларускіх спевакоў на роднай мове, у выніку мерапрыемства – разгадалі крыжаванку. Мерапрыемства паказала, што дзеці ведаюць беларускіх пісьменнікаў, іх творы, ведаюць і любяць родную мову.