Віншуем з перамогай!

24.12.2019

Вучаніца 7 класа Банько Кацярына прымала ўдзел у творчым конкурсе “Постаці слаўныя краю майго” ў  межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край радзімаю заву”.

У аснову сачынення Кацярыны  лягла гісторыя пошукавай дзейнасці Анатоля Міхайлавіча Пятровіча, які працуе ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка. Дзякуючы яму адбылося перазахаванне рэшткаў партызан на могілках у яго роднай вёсцы Дубнавічы і ўсталяванне там абеліску.

І вось вызначаны найлепшыя работы з 560 дасланых у намінацыі "Постаці слаўныя краю майго”. Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Банько Кацярына за 2-е месца ў конкурсе (кіраўнік Хандрыка С.В.)!