Тыдзень філалогіі

24.02.2020

                             Тыдзень філалогіі

       Як не любіць нашу родную мову, такую мілагучную і напеўную?! Як хораша і каларытна гучаць словы па-беларуску! Хто паспрабаваў смак беларускай мовы, той ніколі яго не забудзе.  

   З  17 лютага па 22 лютага ў нашай установе адукацыі праходзіў  Тыдзень філалогіі. У рамках тыдня настаўнікамі былі праведзены мерапрыемствы, якія садзейнічалі развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей, пашырэнню кругагляду навучэнцаў, выхаванню любові і павагі да роднага слова. На працягу тыдня  вучні  ўдзельнічалі ў цікавых падарожжах, займальных віктарынах і інтэлектуальных гульнях, акцыях, турнірах.

Дэвізам Тыдня сталі словы “Мова родная – мова модная!”. “Будзь у трэндзе – размаўляй па-беларуску!” – гэты выраз часцей за ўсё гучаў сярод навучэнцаў падчас тэматычнага Тыдня. Школьнікі нават выпраўлялі памылкі адзін у аднаго ў вымаўленні беларускіх слоў. Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь не губляе сваіх каранёў, не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца яе зберагчы, захаваць сваё роднае слова.

   17 лютага адбылося  адкрыццё тыдня філалогіі. На перапынках гучалі беларускія песні.

     18 лютага для вучняў 8-10 класаў праведзена інтэлектуальная гульня “Як ты дорага мне, мая родная мова”. Вучні  прадэманстравалі свой інтэлектуальны патэнцыял у конкурсах «Культурная спадчына», «Песняры Беларусі»,  «Таямніцы мовы», «Мовазнаўца»,  «Жанры літаратуры”. У канцы гульнi вучнi прыйшлi да высновы: «Чалавеку  трэба  ведаць розныя мовы, але перш за ўсё трэба ведаць сваю родную мову, бо яна з′яўляецца адным з самых  вялiкiх  здабыткаў  кожнага  народа». У ходзе гульні вучні развівалі сваё творчае мысленне, вуснае маўленне, узбагачалі свой слоўнікавы запас, далучаліся да багатай мастацкай спадчыны беларускага народа.Удзельнікі мерапрыемства, узрушаныя духам спаборніцтва, панеслі з сабою жаданне гаварыць па-беларуску.

 

      У гэты ж дзень была аформлена выстава дзіцячых малюнкаў “Малюем ілюстрацыі да твораў”.

      19 лютага   для вучняў школы праводзілася мерапрыемства на нямецкай мове “Was? Wo? Wann?”

      20 лютага вучні ўдзельнічалі ў конкурсе “Буслік”.

 

     21 лютага класа праведзена  акцыя “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску” дэвізам якой сталі словы Яўгеніі Янішчыц:

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет даўно не вузкі!

...Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску!

Удзельнікам акцыі патрэбна было выцягнуць з кошыка слова на рускай мове  і назваць яго па-беларуску. У гэты ж дзень прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова!”Удзельнікамі конкурса былі вучні пачатковых класаў.

Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. А што казалі беларускія славутыя класікі аб роднай мове? На гэта пытанне адказалі вучні 8 класа, якія  падабралі выказванні  беларускіх пісьменнікаў  пра родную мову. У апошні дзень тыдня вучні зрабілі калаж “Майстры слова пра мову”.

Тыдзень філалогіі прайшоў ярка і запамінальна і нікога не пакінуў абыякавым. Галоўнае, што вучні зразумелі:  трэба часцей слухаць беларускую мову і гаварыць на ёй, чытаць беларускамоўныя кнігі і берагчы спадчыну.