Дзень роднай мовы

21.02.2024

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

21 лютага вучні нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных  Дню роднай мовы.

У нашай школе гэтае свята таксама стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй і разам правесці Дзень роднай мовы.

    Пачаўся гэты дзень з акцыі пад дэвізам “Размаўляй са мной па-беларуску”.  На ўсіх перапынках гучалі беларускія песні, праводзіліся гульні, усе размаўлялі на роднай мове. Вучні 7 класа прынялі ўдзел у віктарыне «Таямніцы роднай мовы». А вучні 5-6 класаў былі актыўнымі ўдзельнікамі  конкурснай праграмы «Знаўцы роднай мовы».

   Дзень запомніўся ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо ў мове захавана гісторыя нашага народа.

  Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на беларускай зямлі, нельга не любіць родную мову. Менавіта яна злучае людзей у адзін народ. Такая галоўная тэма мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму Дню роднай мовы.