“Куфэрак сямейных скарбаў”

24.02.2024

24 лютага  для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства пад назвай “Куфэрак сямейных скарбаў”. Гэта мерапрыемства было прысвечана ролі  сям’і ў жыцці кожнага чалавека.Дзеці звярнулі ўвагу на значэнне слова  “сям’я” у іх жыцці, важнасць паважлівага стаўлення да сям’і і сямейных традыцый. Дзеці гулялі, адгадвалі загадкі, рэбусы, успаміналі  і складвалі прыказкі пра сям’ю,будавалі дом “Шчасця” з цаглінак.Кожны ўдзельнік паведаміў пра свае сямейныя традыцыі.Гэта мерапрыемства дазволіла задумацца пра важнасць сям’і у іх жыцці.