Экскурсія “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”

06.04.2024

“Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы”, - так пісаў Якуб Колас. Але, як кожны вялікі паэт, ён выказаў гэтымі словамі не толькі свае думкі, а думкі ўсіх людзей, кожнага чалавека. І куды б ні закінуў чалавека лёс, свой родны куток ён будзе ўспамінаць з любасцю, яго будзе вабіць туды.

  Кожны з нас павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, павінен любіць свой родны куточак, сваю малую радзіму, часцінку нашай Бацькаўшчыны.

У шосты школьны дзень была праведзена экскурсія “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”. Пад час экскурсіі вучні даведаліся пра хараство беларускай прыроды, пра традыцыі і звычаі сваёй вёскі. Любоў да роднай прыроды, уменне адчуваць яе прыгажосць – гэта пачатак патрыятызму, любові да зямлі, на якой жывеш.