Аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта “Здаровы клас”

Аналіз дзейнасці па рэалізацыі праекта “Здаровы клас” у 3 класе

ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна

 

На сучасным этапе пытанне здаровага ладу жыцця  дзяцей з’яўляецца адным з самых актуальных. У школьным узросце ў выніку мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння фарміруюцца якасці, неабходныя для ўсебаковага, гарманічнага развіцця асобы. Праблема аховы здароўя дзяцей у школе стаіць вельмі востра. Арганізм дзіцяці інтэнсіўна расце і развіваецца, закладваюцца каштоўнасці здаровага ладу жыцця. Фарміраванне здароўя дзіцяці ў школьным узросце, навыкаў ЗЛЖ ў значнай ступені залежыць ад таго, якая праца ў школе вядзецца ў гэтым кірунку.

Улічваючы ўсё вышэйпададзенае, перад намі з’явілася неабходнасць распрацоўкі і рэалізацыі праекта аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, выкарыстоўваючы сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

У 2023/2024 навучальным годзе на базе ДУА “Сошненская сярэдняя школа” Пінскага раёна прадоўжылася рэалізацыя міжведамаснага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Здаровы клас».

Мэта праекта:

  • актуалізацыя тэмы здароўя, здаровага ладу жыцця, адказных паводзін, фарміраванне культуры здароўя; папулярызацыя ведаў па здаровым ладзе жыцця, па папярэджванні сацыяльна значных захворванняў; уцягненне навучэнцаў у фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць.

Для рэалізацыі дадзенай мэты неабходна рашыць наступныя задачы:

  • фарміраваць правільнае стаўленне да свайго здароўя, успрыманне здароўя як жыццёвай каштоўнасці;
  • фарміраваць пачуццё адказнасці за сваё здароўе;
  • фарміраваць паняцце пра здаровы лад жыцця і фактарах, якія ўмацоўваюць і разбураюць здароўе;
  • канкрэтызаваць веды пра згубны ўплыў шкодных звычак на арганізм чалавека;
  • фарміраваць устойлівую матывацыю на здаровы лад жыцця;
  • фарміраваць дадатнае стаўленне да рухальнай актыўнасці.

         Асноўныя этапы праекта:

  1. Падрыхтоўчы - распрацоўка неабходнай для рэалізацыі праекта дакументацыі, стварэнне метадычнай базы;
  2. Дзейнасны - рэалізацыя плану мерапрыемстваў праекта;
  3. Аналітычны - маніторынг праведзенай дзейнасці з мэтай яе каардынацыі, ацэнкі эфектыўнасці і вызначэння актуальнасці дальнейшай працы.

Асноўныя мерапрыемствы па рэалізацыі праекта:

  • асветніцкія;
  • фізкультурна-аздараўленчыя;
  • дыягнастычныя;
  • прапагандысцкія.

Накірункі працы і яе змест:

  1. Удасканаленне сістэмы фізічнага выхавання:

- правільнае размеркаванне навучэнцаў на медыцынскія групы для заняткаў фізічнай культурай;

- арганізацыя працэсу фізічнага выхавання навучэнцаў з улікам іх індывідуальных асаблівасцей, стану здароўя і матывацыі;

- паўнавартасная і эфектыўная праца з навучэнцамі ўсіх груп здароўя;

- арганізацыя дынамічных перапынкаў, фізкультхвілінак на ўроках, якія спрыяюць эмацыянальнай разгрузцы і павышэнню дзейнаснай актыўнасці;

- штотыднёвае правядзенне спартыўна-аздараўленчых     мерапрыемстваў.

  1. Інтэграцыя ў адукацыйным працэсе аздараўленчых мерапрыемстваў:

- накіраваных на пашырэнне адаптацыйных магчымасцяў арганізма;

- накіраваных на зняцце глядзельнай стомы: гімнастыка для вачэй падчас урокаў;

- накіраваных на памяншэнне статычнай напругі апорна-рухальнага апарата;

- накіраваных на памяншэнне эмацыянальнай напругі.

  1. Забеспячэнне сямейнага кансультавання, арыентаванага на ўмацаванне здароўя і паляпшэнне сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў:

- запрашэнне працаўнікоў аховы здароўя на бацькоўскія сходы, заняткі;

- асветніцкая праца праз Інтэрнэт-сайт установы адукацыі;

- прыцягненне бацькоў (законных прадстаўнікоў) да ўдзелу ў спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах.

  1. Правядзенне маніторынгу здароўя навучэнцаў (па наступных паказчыках):

- колькасць навучэнцаў у групе здароўя;

- колькасць навучэнцаў з асноўнымі відамі “школьнай паталогіі”:

парушэннямі зроку;

парушэннямі апорна-рухальнага апарата;

вегетатыўнымі парушэннямі;

эндакрыннымі  парушэннямі;

паталогіяй органаў стрававання;

  • колькасць дзён, прапушчаных па хваробе;
  • ацэнка фізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў.

Чаканыя канчатковыя вынікі праекта:

1) зніжэнне ўзроўню захворвання навучэнцаў;

2) захаванне і ўмацаванне здароўя навучэнцаў праз авалодванне навыкамі здаровага ладу жыцця;

3) павышэнне зацікаўленасці законных прадстаўнікоў навучэнцаў, педагогаў ва ўмацаванні здароўя навучэнцаў;

4) павышэнне ўзроўню самастойнасці і актыўнасці школьнікаў       у    рухальнай дзейнасці.

Пры рэаліацыі праекта, па-першае, я звярнула ўвагу на тое, што важна забяспечыць у школе псіхалагічны камфорт удзельнікаў педагагічнага працэсу. Для гэтага ўлічваюцца наступныя фактары:

- шчыльнасць ўрока (не менш за 60% і не больш за 75-80%);

- колькасць відаў вучэбнай дзейнасці (4-7);

- сярэдняя працягласць розных відаў дзейнасці (не больш за 10 мін.);

- частата чаргавання розных відаў вучэбнай дзейнасці (змена праз 7-10 мін.)

- колькасць выкарыстоўваемых метадаў выкладання (не менш за 3);

- чаргаванне метадаў і прыёмаў выкладання (не пазней чым праз 10-15 мін.);

- наяўнасць эмацыянальных разрадак (2-3);

- пры з’яўленні прыкмет стомы ў вучняў на ўроку - змена інтанацыі і гучнасці маўлення, прыцягненне ўвагі вучняў (напрыклад, нечаканым прыкладам, правядзеннем фізкультхвілінкі);

- наяўнасць, месца, змест і працягласць фізкультхвілінак;

- псіхалагічны клімат з перавагай станоўчых эмоцый.

Для фарміравання навыкаў ЗЛЖ выкарыстоўваюцца наступныя формы работы:

- правядзенне факультатываў;

- медыка-педагагічнае забеспячэнне (прафілактыка розных захворванняў, выступленні загадчыка ФАПам);

- фізічнае развіццё (правядзенне дынамічных перапынкаў на свежым паветры, арганізацыя фізхвілінак на ўроках, рухомых гульняў, правядзенне спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў);

- арганізацыя харчавання (прапаганда правілаў здаровага харчавання, паказ прэзентацый «Правільнае харчаванне»);

- забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці (факультатыўныя заняткі па АБЖ, размяшчэнне ў школе нагляднай інфармацыі па бяспецы дзяцей на дарогах (стэнды), навучанне паводзінам у экстрэмальных сітуацыях);

- псіхолага-педагагічная падтрымка (правядзенне мерапрыемстваў, якія ўмацоўваюць псіхалагічнае здароўе школьніка).

Мерапрыемствы па фарміраванні ЗЛЖ праводзіліся ў класе  кожны тыдзень. Дзеці з ахвотай прымалі ўдзел у такіх справах: Дзень здароўя (кожная другая субота месяца); конкурс малюнкаў “Я малюю шчасце”; гадзіна разваг “Шчасце жыць!”; валеалагічная пяціхвілінка “Гігіена рук”; конкурсна-гульнёвая праграма “Як харчавацца правільна”; гульнёвая праграма “Залатыя правілы здаровага харчавання”; прававая хвілінка “Разам супраць наркотыкаў”; валеалагічная пяціхвілінка “Беражы сэрца з маладосці”; інфармаванне “Стоп: наркотык!”; валеалагічная пяціхвілінка “Пра шкоду курэння”; пяціхвілінка “Мы за жыццё без наркотыкаў”; валеалагічная пяціхвілінка “Стоп – СНІД: ведаць, каб жыць”; гульня “Здароўе даражэй золата”; пяціхвілінка “Які цудоўны гэты свет”; гульні на свежым паветры “Зімовыя пакатушкі”; прафілактычная гутарка “Наркотыкі – бяда сучаснасці”; хвілінка карыснай парады “Асновы правільнага харчавання”; шчырая размова “Шануй сябе – шануй жыццё”; валеалагічная пяціхвілінка “Прафілактыка грыпу, вірусных інфекцый”; пазнавальныя старонкі “Прырода і здароўе”; практыка-размова “Каб зубкі не сумавалі”; адкрыты мікрафон “Я шчаслівы, таму што…”; дыялог “Бяспечны свет у маіх руках”; гульня “Пасееш звычку – пажнеш характар”; валеалагічная пяціхвілінка “Правілы здаровага харчавання”; хвілінка карыснай парады “Шкода электронных цыгарэт”; інфармаванне “Модныя забойцы”; выстава малюнкаў “Зробім жыццё каляровым”; віктарына “Прадукты карысныя і шкодныя”; гадзіна зносін “Жыццё выдатнае і дзіўнае”; валеалагічная пяціхвілінка “Здаровы я – здаровая краіна”; гадзіна карыснай парады “Легенды і міфы пра наркотыкі”; гульня “Смачная азбука”; валеалагічная пяціхвілінка “Зберажы сябе для жыцця”; пазнавальны перапынак “Гародніна і садавіна – музыка харчавання”; пяціхвілінка “Наркотыкі – палёт ці падзенне”; гульнёвая праграма “Пра здароўе без натацый”; гадзіна зносін “Жыццё даецца толькі раз”.

Па фарміраванні ў вучняў адказных адносінаў да свайго жыцця праводзіліся:

- гульня-падарожжа “Лабірынты дарожнай граматы”;

- рэйд “Флікер”,

- жывы дыялог “Як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі”;

- практыкум “Веласіпедны этыкет”;

- дыялог “Не жартуй з агнём і электрычнасцю”;

- хвілінка бяспекі “Межы майго цела”;

- віктарына “Яе Вялікасць Электрычнасць”;

- хвілінка карыснай парады “Гандаль людзьмі: міф ці рэальнасць”;

- прававая хвілінка “Разам супраць наркотыкаў”;

- віктарына “Законы вуліц і дарог”;

- распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў “Інтэрнэт. Здолей сябе абараніць”;

- шчырая размова “Як не стаць ахвярай гандлю людзьмі”;

- віктарына “Я па вуліцы іду”;

- абмеркаванне сітуацый “Мне патрэбна абарона”;

- пяціхвілінка “Правіла пяці “нельга”;

- гутарка-разважанне “Інтэрнэт і гандаль: як яны звязаны”;

- пяціхвілінка “Бяспечны Новы год”;

- дыялог “Асцярожна! Коўзкая дарога”;

- гадзіна парад “Дзяцінства без гвалту”;

- гульня “Азбука дарогі”;

- хвілінка бяспекі “Важныя правілы пры выездзе за мяжу”;

- хвілінка бяспекі “Электрычнасць: сябар ці вораг”;

- разбор сітуацый “Небяспека на дарозе зімой”;

- хвілінка бяспекі “Асцярожна! Тонкі лёд!”;

- гульнёвая праграма “Выконвай ПДР – не апынешся ў бядзе”;

- конкурс малюнкаў “Самы галоўны на дарозе – гэта дзядзька Святлафор”;

- шчырая размова “Няма гвалту ў нашым жыцці”;

- пяціхвілінка “У дарожных правілаў канікулаў няма”;

- хвілінка добрай парады “Свет без гвалту”;

- інфармацыйна хвілінка “Гандаль людзьмі”;

- гульня-віктарына “Школа пешаходных навук”;

- гутарка “Правілы бяспечных паводзін на летніх канікулах”.

Па дадзеным накірунку работа праводзіцца і з бацькамі. Гэта індывідуальныя гутаркі па пытаннях арганізацыі часу дзіцяці, рэжыму дня, гігіены і г. д. На працягу года было праведзена 4 бацькоўскія сходы, 4 заняткі бацькоўскага ўніверсітэта. Першы бацькоўскі сход прысвечаны тэме “Дзіцячая бяспека – бацькоўская адказнасць”. Другі занятак бацькоўскага ўніверсітэта прайшоў па тэме “Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласніка”, трэці занятак – “Здаровая сям’я – здаровае дзіця”. Сярод бацькоў былі распаўсюджаны інфармацыйныя лістоўкі “Каб дзіця не стала ахвярай злачынства”, “Абаронім дзяцей ад гвалту”.

Вынік рэалізацыі праекта: вучні замацавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, зразумелі неабходнасць   захавання  здароўя чалавека, атрымалі элементарныя ўяўленні аб каштоўнасным стаўленні да свайго здароўя, здароўя  блізкіх і навакольных людзей, займаліся ўмацаваннем свайго фізічнага здароўя.

 

Класны кіраўнік                                                                            А.С.Чэчун