Мэты, задачы ўстановы адукацыі на 2019/2020 навучальны год
Мэта работы педагагічнага калектыва на 2019/20 н.г.: удасканаленне адукацыйнага працэсу, які забяспечвае якасную адукаванасць, развіццё інтэлектуальных, творчых здольнасцей асобы, фарміраванне агульначалавечых маральных і духоўных каштоўнасцей.
Задачы:
- Павысіць узровень прафесіянальнай кампетэнтнасці педагогаў праз самаадукацыйную дзейнасць, удзел у метадычнай рабоце ўстановы і распаўсюджванне педагагічнага вопыту.
- Забяспечыць якасць адукацыйнага працэсу праз узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных, факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, павысіць персанальную адказнасць педагогаў за якасную падрыхтоўку да алімпіяд, мерапрыемстваў навукова-даследчага характару.
- Прадаўжаць работу па сістэмнай прафілактыцы усіх відаў залежнасцей сярод непаўналетніх, фарміраванне ў дзяцей і моладзі здаровага ладу жыцця, бяспечных паводзін і ўключэнне бацькоўскай грамадскасці ў творчую, сацыяльна значымую дзейнасць, накіраваную на павышэнне аўтарытэта сям’і і школы, павышаючы якасць сацыяльнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
- Умацоўваць вучэбна-матэрыяльную базы школы для стварэння адпаведных сучаснасці ўмоў па навучанню і выхаванню навучэнцаў, ахове іх здароўя.