Мэта ўрока: з табліцы множання на 3 скласці дзве табліцы
дзялення.
І. Вусная работа.
Заданне 3.
2 · 8 + 3 · 8 = 16 + 8 · 3 = 16 + 24 = 40
3 · 4 – 2 · 6 = 4 · 3 – 12 = 12 – 12 = 0
3 · 4 + 2 · 3 = 12 + 6 = 18
3 · 6 – 2 · 2 = 6 · 3 – 4 = 18 – 4 = 14
Заданне 6*.
ІІ
2 яйкі 2 дзес. яек = 20 яек
І
Колькі яек узялі з першага пакета? (2). Колькі яек стала у двух пакетах? (18). Што можна даведацца, калі вядома, што ў першым і другім пакетах стала яек пароўну? (Колькі яек у другім пакеце?) Як? (18 : 2 = 9 (яек)). Што цяпер можна даведацца? (Колькі яек у першым пакеце?) Як? (9 + 2 = 11 (яек)). Як праверыць? (9 + 11 = 20 (яек)).
Заданне 7. З прыкладаў на множанне складаецца два прыклады на дзяленне. Заканамернасці: 1) пры множанні самы вялікі лік – здабытак; 2) пры дзяленні – самы вялікі лік – дзялімае; яго знаходзяць множаннем; 3) множнікі меншыя за здабытак; іх знаходзяць дзяленнем.
ІІ. Работа ў сшытку.
Заданне 1. Складанне табліц дзялення на 3 і з дзеллю 3. Рашэнне прыкладаў з тлумачэннем.
Заданне 2. – самастойна.
Заданне 4.
1 бітон – 7 л 1 вядро – 12 л 2 в. – ? л
3 бітоны – ? л 2 вядры – ? л на ? л больш
? літраў 3 б. – ? л
У задачы два пытанні. Да кожнага пытання робіцца кароткі запіс умовы на дошцы. Рашэнне задач запісваецца з дапамогай лікавага выразу.
7 · 3 + 12 · 2 = 21 + 12 + 12 = 45 (л)
12 · 2 – 7 · 3 = 24 – 21 = 3 (л)
Адказ: 45 літраў; на 3 літры больш.
Заданне 5. Дзеці каментуюць кожны лікавы выраз.
Заданне 8. – самастойна.
Заданне 9. – на дом.
Заданне 10. – на дом.
Падрыхтавала Грышко Л.М