Урок-падарожжа «У пошуках Калабка» Замацаванне вылічальных навыкаў пры вывучэнні лікаў першага дзясятка

Мэта:

Актуалізацыя і замацаванне навыкаў  вусных вылічэнняў.

Задачы  ўрока

 – замацоўваць  нумарацыю і параўнанне лікаў у межах  10;

 –замацоўваць уменне арыентавацца ў геаметрычных фігурах, у прасторы;

 – састаўляць і рашаць задачы;

 – развіваць  навык беглага правільнага лічэння, інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, увагу, матэматычную мову;

 – выхоўваць  актыўнасць, стараннасць; зацікаўленасці да  прадмета, акуратнасць, дакладнасць, самастойнасць, узаемападтрымку, самакантроль.

Формы работы: калектыўная, франтальная, індывідуальная

Метады: слоўны (гутарка), практычны (заданні казачных герояў), наглядныя: атрыбуты персанажаў, музычнае суправаджэнне

Абсталяванне: на дошцы: паэтапныя заданні (скрытыя: казачныя персанажы (сюжэтныя малюнкі)), малюнак «сарока»,  карткі ад 0 да 10; кораб, морква, карткі з заданнем для кожнага вучня, палачкі для лічэння, лікавы веер,  «піражкі і калачы», 3 каробкі +  картачкі з задачамі, малюнак «калабка», рознакаляровыя кружочкі

 

ХОД УРОКА

1.Арганізацыйны момант

                Празвінеў званок вясёлы,

                У клас сабраў сваіх сяброў,

                Матэматыка ў школе,

                Працаваць будзем ізноў.

  – Упрыгожце наш клас кружочкамі такога колеру, які адпавядае вашаму настрою. …

Усе кружочкі вельмі яркія, настрой у вас вясёлы.

– Што мы можам зрабіць для таго, каб урок прайшоў цікава? (быць уважлівымі, актыўнымі, дапамагаць адзін аднаму…).

          – Што зробім з ўвагай?

2.Устаноўка на ўвагу

– Я ўвагу вазьму і ў далоньку пакладу, а другой рукой прыкрыю і з сабою забяру.

3.Актуалізацыя  ведаў

–  А пачнём урок з загадкі. Вось тут і спатрэбіцца вам увага.

Пакаціўся піражок,

Легчы ён хацеў на бок –

І да дня заплюшчваць вочкі

Між рамонкаў і званочкаў.

Ён круціўся так і сяк,

Ды ніяк не лёг, дзівак,

Бо не  знае піражок

Дзе спіна яго, дзе бок.     (Калабок)

     – Што здарылася з Калабком?

     –Хто хоча дапамагчы нашаму сябру? Падніміце руку.

– Але падарожжа можа быць небяспечным. Не бойцеся?

– Каб выратаваць Калабка, трэба будзе выканаць усе заданні, што падрыхтавалі нам казачныя героі. Гатовы?

  1. Размінка

   – Адпраўляемся ў падарожжа. Нас чакаюць цікавыя прыгоды.

 – Назаве правілы паводзін у лесе?

  ( У лесе трэба паводзіць сябе ціха, не крычаць, галінак не ламаць.)

 – Пагуляем у гульню «Маўчанка».

 Пры дапамозе веера вы будзеце паказваць адказы.

–Пакажыце лік, што ідзе за лікам 5.

–Пакажыце лік, што стаіць перад  лікам 9.

–Пакажыце лік, штостаіць паміж  лікамі  5 і 7.

–Пакажыце суседзяў ліку 8.

– Пакажыце лік меншы за 4 на 1.

          – Большы за 2 на 1.

–А цяпер я буду паказваць картку з прадметамі, а вы будзеце паказваць лічбу, што абазначае колькасць гэтых прадметаў.

          – Пра некаторыя прадметы гавораць «пара». Пра што можна сказаць «пара»? (пара ботаў, рукавіц, пальчатак, людзей…)

Назавіце герояў казкі «Калабок».

(дзед, баба, калабок, заяц, воўк, мядзведзь, ліса)

Колькі іх? (7)

Хто сустрэў Калабка першым? (Заяц)

Каго сустрэў Калабок раней  Мядзведзя ці Воўка? (Воўка)

Каго апошняга сустрэў Калабок? (Лісу)

  1. Фарміраванне практычных навыкаў вусных вылічэнняў

 – Ідзём па лесе, а навакол так прыгожа! Ой, а тут нейкія  слядочкі!

 

 

 

 

 

 

           
   
     
 
 
     
   
 
 
   
     
 
 
     
   
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Звярок нейкі на бягу

Сляды аставіў на хаду.

Ты сказаць цяпер мне можаш,

Колькі тут ступала ножак?        (4)

 

Вось сляды вядуць ізноў

Колькі іх цяпер усяго?          (8)

 – Дзеці, а які звярок аставіў гэтыя сляды?           (заяц)

А вось і наш зайчык. Ён нам раскажа, дзе наш Калабок.

–Так, быў тут Калабок. Зайчык усё нам раскажа, але мы  павінны яму дапамагчы.

Цэлы кошык морквы прынёс Заяц  дадому. У яго  вялікая сям'я – 10 зайчанят.  Трэба вызначыць, ці хопіць морквы ўсім яго дзеткам?

Дапамажыце палічыць.

(Настаўнік з  кошыка дастае моркву – хорам вучні лічаць да 9)

— Ой, глядзіце, яшчэ адна морквінка на самым дне ляжыць. Колькі цяпер стала? (10)

Колькі было? (9)

Колькі дабавілі?(1)

Колькі стала?  (10)

 –Давайце палічым  яшчэ раз моркву. А цяпер па ўбыванню: 10,9,….1

 – Дык хопіць морквы  дзеткам зайчыка? ( морквы столькі ж, колькі і зайчанят, 10=10)

– Калабка мы тут не знайшлі – пабеглі далей.

Да каго адпраўляемся? ( да Воўка).

(Нагамі топаем пад партай, галавой круцім, разглядваем усё навокал, каб не заблудзіцца).

 – А вось і Воўк. Нарыхтаваў ён дошчачак, каб адрамантаваць сваю хатку, але сам не ўмее і хоча, каб мы яму дапамаглі.

–У кожнага на парце дошчачкі-палачкі. Выберыце кожны 4 дошчачкі і пакладзіце перад сабой. Засталіся яшчэ дошчачкі? Падумайце, што трэба зрабіць, каб у вас стала 6 дошчачак?

(Дабавіць 2)

Колькі было? (4)

Колькі дабавілі? (2)

Колькі стала? (6)

А цяпер пабудуем хатку для Воўка з гэтых 6 дошчачак.

 
   

 

 

 

                                                                                        

 

 

 

 

– З якіх геаметрычных фігур  пабудаваны домік Воўка?

– Вельмі спадабаліся Воўку хаткі. Будзе кожны дзень ён мяняць сваё жыллё, пераходзячы з адной хаткі ў другую.

Воўк падзякаваў і дарогу паказаў нам, куды Калабок пакаціўся. Пойдзем да Мядзведзя ў госці. Там павінен быць Калабок.

 – Каб весялей было вандраваць, давайце крыху адпачнем

Муз. фізкультхвілінка

– Тут і і Мядзведзь нас сустракае.  Але нейкі сумны наш Мішка. Што ж здарылася?

          – А гэта наш Калабок пагаспадарыў тут.

             Падрыхтаваў Мішка сабе некалькі пар валёнак для зімовага сну, паставіў сушыцца. А Калабок круціўся, сваволіў і параскідаў усё. Дапамажыце Мядзведзю выбраць аднолькавыя  пары валёнак. 

 

 

 

– Малайцы, дзеці. Дапамаглі Мядзведзю. А ён паказаў куды Калабок  пакаціўся. Хутчэй пабеглі да Лісы.

(Топаем ножкамі, пальчыкамі па парце стукаем)

– Падыходзім да хаткі  Лісы.

Ах, ты рыжая зладзейка,

Хаваеш Калабка надзейна?

Усё роўна яго знойдзем

Разам з ім дахаты пойдзем.

– Не хоча Ліска аддаваць нам Калабка. Схавала яго ў адну з гэтых каробак. Нам трэба адгадаць загадкі, напісаныя на іх.   Можа і знойдзем  нашага сябра.

Вось грыбочкі на лужочку

У чырвоных шапачках стаяць.

Два грыбочка, тры грыбочка,

Колькі разам будзе? (5)

 

У садзе яблычкі паспелі.

Мы паспытаць іх паспелі.

3 румяных, наліўных,           2 з кіслінкай.

Колькі ўсіх? (5) 

 

3 птушкі на галінку селі.

Да іх яшчэ 1 прыляцела.

Адказваем хутчэй смела

Колькі цяпер птушак на галінцы сядзела?  (4) 

 

5 пальчыкаў спрытна рвуць траву.

Другой рукой таксама рву.

Я травой пачастую каня,

Ну, колькі пальцаў у мяне? (10)

(З апошняй каробкі дастаюць Калабка)

 

 

Прывітанне, Калабок,

Калабок, румяны бок!

Дрўга мы цябе шукалі.

Нават  трышачку прысталі.

Мы спачатку адпачнём.

І далей вандраваць  пачнём.

Фізкультхвілінка  для вачэй

– Ну, цяпер можам вяртацца да бабулі і дзядулі. Але без падарункаў непрыгожа прыходзіць. Давайце дапаможам Калабку назбіраць  ім грыбоў.

Прэзентацыя “Грыбная паляна”

  – Назбіралі поўны кош грыбоў і да дзеда з бабуляй вярнуліся.

І самі павандравалі, і  Калабка выратавалі. Цяпер Калабок ведае, што ёсць у яго надзейныя сябры. Толькі больш у лес сам гуляць не пойдзе і вам навука – без дазволу далёка ад дома не адыходзьце, у лес самі не хадзіце.

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

 – Вось і заканчваецца наш урок. Вы цудоўна справіліся з заданнямі. А наша падарожжа закончылася.

– Раскажыце, што вам больш  за ўсё спадабалася  ў нашым падарожжы?

– Што было цікавым?

– Якое заданне было самым лёгкім?

– Ці сустрэліся   на вашым шляху цяжкасці?

  Якія?

                                           

 

                                               Падрыхтавала настаўнік

                                     пачатковых класаў

                                                    Мішчук Наталля Фадзееўна

 

 

 

 

 

 

Ещё в этом разделе