Тэма: Апора цела і рух
Мэта: стварыць умовы для ўсведамлення вучнямі неабходнасці клопату пра ўмацаванне свайго шкілета, захаванне правільнай паставы для таго,каб расці здаровымі.
Задачы:
- забяспечыць вопыт удзелу вучняў увызначэнні асноўных частак шкілета, значэння шкілета і мышцаў для арганізма чалавека;
- стварыць умовы для фарміравання ўяўлення пра правільную паставу, здольнасці адрозніваць правільную і няправільную паставу, фармуляваць правілы правільнай паставы;
- працягнуць фарміраванне агульнавучэбных уменняў (шукаць у арты куле адказы на пытанні, аднаўляць прачытанае, аналізаваць малюнак і г. д.; працаваць у пары, мікрагрупе; ставіць задачы сваёй пазнавальнай дзейнасці, ажыццяўляць самакантроль, рэфлексію), развіццё элементарных даследчых уменняў (назіраць, тлумачыць убачанае, рабіць вывады);
- арганізаваць сітуацыі для ўсведамлення вучнямі неабходнасці ўважлівага стаўлення да людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
Абсталяванне: пластмасавая скрыначка або запалкавая скрыначка, 2 сурвэткі з шчыльнай тканіны, 2 – з мяккай, мультымедыйная прэзентацыя, карткі з заданнямі.
Ход урока
І.Арганізацыйны момант
Заплюшчыце вочы.Уявіце, што на небе свеціць сонейка. Вы цягнецеся насустрач яго цёплым прамяням. (Выцягваюць рукі.) Ваша цела напаўняецца сілай, бадзёрасцю. Злавіце адзін праменьчык (робяць рух рукою), пакладзіце сабе ў сэрца. Іншыя праменьчыкі пакіньце тым, каго вы любіце і таксама нашым гасцям. Няхай цяпло вясновага сонейка застанецца ў вашых сэрцах на працягу ўсяго урока.
Дакраніцеся далонькамі адзін да аднаго,усмехніцеся,пажадайце адзін аднаму цікавай і паспяховай работы, добрага настрою на ўроку.
ІІ. Кантроль раней вывучанага матэрыялу
Тэставыя заданні:
Выбраць правільныя адказы і абвесці іх кружочкам
- карысна мыцца 1-2 разы ў нядзелю цеплай вадой з мылам;
- душ прымаць лепш таксама 1 раз у нядзелю;
- мыць рукі трэба толькі пасля школы і перад сном;
- можна апранаць чужую вопратку;
- можна карыстацца чужой мачалкай і расчоскай;
- галоўнае значэнне скуры – ахова;
- скура дыхае дзякуючы порам;
- тлушч робіць скуру эластычнай;
Франтальнае апытанне:
- Які орган пакрывае ўсё наша цела?
- Якую ролю выконвае скура ў нашым арганізме?
- Што было б, калі б у скуры не было б потавых залоз?
- Ад чаго ахоўвае скура наш арганізм?
- Пры мыцці цела вадой з мылам з яго паверхні выдаляецца каля 1,5 мільярда мікробаў. Зрабі правільны вывад на аснове гэтай інфармацыі.(Патрэбна рэгулярна мыць цела цеплай вадой з мылам)
- Чыстая непашкоджаная скура валодае здольнасцю знішчаць мікробы. Зрабі правільны вывад на аснове гэтай інфармацыі.(Скуру трэба ўтрымліваць у чысціні.)
- На працягу дня на нашых руках пастаянна накапліваецца вялікая колькасць мікробаў. Зрабі правільны вывад на аснове гэтай інфармацыі.(Патрэбна мыць рукі перад ядой, пасля наведвання туалета, гульняў са свойскімі жывёламі і на свежым паветры, працы ў полі і агародзе.пасля паездкі ў грамадскім транспарце і г.д.)
- Калі карыстацца некаторымі чужымі рэчамі, гэта можа прывесці да захворвання скуры. Зрабі правільны вывад на аснове гэтай інфармацыі.(Нельга карыстацца чужымі туалетнымі рэчамі, адзеннем, абуткам, галаўнымі ўборамі.)
Гульня з мячом «Я буду … . Я не буду… .» ( аб выкананні правіл гігіены)
ІІІ. Уводзіны ў тэму . Мэтапалаганне
- А тэму нашага ўроку вы даведаецеся , калі адгадаеце загадку.
Каб не паходзіць на кісель,
І слізкую медузу,
Ва ўсіх людзей павінен быць,
І нам ён не ў клопат.
Няхай няма яго ў чарвяка,
Якой- небудзь амёбы,
У страказы і матылька,
А ён патрэбен нам, каб
У футбол гуляць, хадзіць у кіно,
І плаваць у рэчцы летам.
Мы нічога не змаглі б,
Не будзь у нас …….(шкілета).
Паведамленне тэмы ўрока. Апора цела і рух.
Сення мы на ўроку даведаемся, што патрэбна рабіць, каб умацаваць шкілет, захаваць правільную паставу, навучымся адрозніваць правільную і няправільную паставу, фармуляваць правілы правільнай паставы.
ІV. Вывучэнне новага матэрыялу.
Будова шкілета
1.Выкананне задання перад тэкстам падручніка с. 119
- Што намацваецца пад скурай?
- Знаёмства з будовай шкілета чалавека на аснове аналізу малюнка. (падручнік с. 119)
- На слайдзе прэзентацыі правяраецца, як засвоілі вучні асноўныя часткі шкілета.
Значэнне шкілета.
1.Шкілет – апора цела.
Вопыт з сурвэткамі з шчыльнай тканіны.
- Чаму нельга пакласці на стол другую сурвэтку? (пад ей была трывалая аснова)
- - Што выконвае ролю апоры ў нашым арганізме? (шкілет)
- Для чаго патрэбна такая апора чалавеку,як шкілет? (цела было б, як у вершы, падобна на медузу,кісель).
Паразважаем над пытаннямі:
- Якой павінна быць апора нашага цела?
- З якога матэрыялу яна павінна быць? (з моцнага)
- Што ў нас у арганізме самае моцнае? (косці)
Вынік: Наша моцная апора касцяная і называецца шкілет
Вучні разглядаюць малюнак шкілета і вызначаюць якая частка шкілета выконвае ролю стрыжня. Пазваночнік складаецца з 24 пазванкоў рухома злучаных паміж сабой, а таксама з крыстца і копчыка, якія ўяўляюць сабой зрослыя пазванкі. Пазваночнік мае S- вобразную форму, дзякуючы якой ён змякчае нагрузку на цела, што асабліва важна пры хадзьбе, бегу, скачках. Стан пазваночніка вельмі значны для здароўя.Пашкоджаны пазваночнік можа прывесці да пашкоджання спіннога мозгу і нерваў, а значыць, і парушэння работы тых органаў , якія кіруюцца нервамі.
- Шкілет – ахова нашага арганізма.
Каб вызначыць , якую ролю выконвае шкілет, правядзём некалькі вопытаў.
Вопыт 1. Возьмем два кусочкі пластыліна (напрыклад у выглядзе шарыкаў); адзін шарык змяшчаем у скрынку. Вучань бярэ у адну руку скрыначку, а ў другую – шарык і сціскае іх кулачку. Вучні назіраюць, што стала з шарыкамі з пластыліна, і тлумачаць, чаму пластылінавы шарык не дэфарміраваўся ў скрынцы.
- Ці ёсць у нашым шкілеце такія скрыначкі?
- Што яны ахоўваюць?
З дапамогай малюнка вучні вызначаюць, якая частка шкілета абараняе спінны мозг, галаўны мозг, сэрца, лёгкія.
3.Вучні разважаюць, што надае форму нашаму целу.
Чытанне 1-га і 2-га абзацаў тэкста на с. 119 дазваляе параўнаць атрыманыя ў працэсе правядзення вопыту і самастойнага разважання веды з тэкстам.
Параўнанне самастойных вывадаў з тэкстам артыкула вучэбнага дапаможніка.
Абгрунтаванне вучнямі значэння шкілета для чалавека з дапамогай дэманстрацыйных слайдаў (апорная функцыя, наданне формы, ахоўная функцыя);
Складанне структурналагічнай схемы (СЛС) «Значэнне шкілета».
- Якую ролю выконваюць мышцы?
- Дзякуючы чаму мы можам рабіць розныя рухі?
- Які орган кіруе нашымі рухамі?
Чытанне тэкста на с.120 дазваляе 3-класнікам зрабіць вывад, ці правільна яны адказалі на пытанні.
Канструяванне адказу на пытанне «Што трэба рабіць для таго, каб умацаваць шкілет, мышцы?» На аснове актуалізацыі існуючага вопыту, аналізу малюнкаў мультымедыяпрэзентацыі.
Работа у групах.
Выкананне заданняў, накіраваных на абгрунтаваны выбар вучнямі з прапанаванага пераліку заняткаў, прадуктаў харчавання, карысных для ўмацавання і развіцця шкілета, мышцаў чалавека.
- Заданне для першай групы.
Якія з пералічаных заняткаў уплываюць на здароўе? Раздзяліце іх на дзве группы.
Катанне на лыжах, плаванне, футбол, гімнастыка, камп'ютарныя гульні, прагляд тэлевізара, фіззарадка.
Фармуляванне вучнямі вываду аб тым, якія заняткі асабліва карысныя для здароўя чалавека і для захавання правільнай паставы (плаванне і гімнастыка).
- Заданне для другой групы.
Якія з пералічаных прадуктаў ўплываюць на здароўе? Раздзяліце іх на дзве группы.
Тварог, малако, цукеркі, гародніна,садавіна, хлеб,пячэнне,кефір, рыба, нятлустае мяса, вэнджаная каўбаса.
Праслухоўванне расказу настаўніка аб карысных прадуктах для ўмацавання шкілета і мышцаў чалавека, адказы на пытанні аб пачутым.
Для роста арганізма неабходна ўжываць ежу, багатую бялкамі – расліннымі і жывёльнымі.У раслінных прадуктах – крупах, бульбе, капусце – знаходзяцца бялкі расліннага паходжання. У мясе, рыбе, малацэ, смятане, сыру, многа бялкоў жывёльнага паходжання. Для росту і ўмацавання касцей патрэбны прадукты, багатыя вітамінамі А,В,Д. Вітаміна А (вітамін росту, без яго нельга вырасці высокім і дужым) многа ў масле, яйках, моркве, салодкім перцы. Для ўмацавання мышц неабходны вітамін В. Асноўныя крыніцы вітаміну групы В – мяса, хлеб, малако, арэхі, крупы. Для ўмацавання касцей неабходна ўжываць ежу багатую кальцыем. Якога асабліва многа ў тварагу, сыру, арэхах, суніцах.
Паказ слайдаў
Пастава. Правільная і няправільная пастава.
Праблемнае пытанне “Ці можа дзіця стаць маладым дзядком?”
Работа са слоўнікам у падручніку (с.138).
Пастава –становішча цела пры стаянні, хадзьбе, сядзенні.
Прыметы правільнай паставы:прамая спіна, разгорнутыя плечы, паднятая галава.
Работа з падручнікам.Самастойнае чытанне тэксту на с. 120 і адказаць пытанні
Вучні разважаюць ад чаго залежыць пастава чалавека (1 абз. С.120) і таксама называем прыметы правільнай і няправільнай паставы.
Прычыны няправільнай паставы .
Абмяркоўванне сітуацый, напрыклад, наступнага зместу.
Что адбудзецца, калі дзіця будзе:
- Насіць ранец і цяжар у адной руцэ;
- Хадзіць або сядзець згорбіўшыся?
Чаму вельмі важна клапаціцца аб паставе ў дзіцячым узросце?
Як вы думаеце?
Выслухаўшы адказы вучняў па гэтаму пытанню, настаўнік арганізуе чытанне “ланцужком” 2-га абзацу тэксту “ Як выпрацаваць і зберагчы правільную паставу”
Адказ на праблемнае пытанне
Як правільна сядзець за партай у час пісьма, слухаючы настаўніка?
Работу можна пачаць з чытання верша С.Я.Маршака “Школьніку на памяць”
Парта – это не кровать.
И нельзя на ней лежать.
Ты сиди за партой стройно
И веди себя достойно!
Учитель просит – надо встать!
Когда он сесть позволит – сядь!
Ответить хочешь – не шуми,
А только руку подними!
Як правільна трэба сядзець за партай
- На якім з малюнкаў паказаны вучань, які сядзіць правільна? С.122
Ад вачэй да сшытка адлегласць можаце кантраліраваць самі : сагніце руку ў локце, нахіліце галаву і дакраніцеся пальцам пераносіцы.
Адлегласць ад кончыкаў пальцаў да локця – аптымальная адлегласць ад галавы да сшытка. Калі будзеце выконваць пастаянна гэтае правіла, вочы скажуць вам «дзякуй».
Работа ў парах, выкананне тэсту.
1.Прыметы правільнай паставы, калі вы слухаеце настаўніка:
А) апушчаная галава;
Б) злёгку нахіленная ўперад галава;
В) ногі на падлозе стаяць усёй ступнёй;
Г) адлегласць паміж сталом і грудзямі павінна быць роўнай прыкладна шырыні далоні;
2.Прыметы няправільнай паставы пры сядзенні за партай:
А) «круглая спіна»;
Б) плечы зведзены ўперад, паднятыя;
В) спіна прамая, плечы апушчаныя;
Г) апушчаная ўніз галава;
Адказы 1- Б, В, Г; 2 – А, Б, Г.
Карысныя парады
- Сядзець , стаяць трэба з максімальна выпраўленай спіной.
- Праз кожныя 15 хвілін сядзення за сталом карысна мяняць позу, рухаць рукамі, нагамі, падцягвацца.
- Праз кожныя 30 хвілін сядзення трэба ўстаць, пахадзіць або паляжаць
- Праз кожныя 2 гадзіны сядзення трэба ўстаць, пахадзіць або паляжаць
- Пасля доўгага стаяння трэба разгружаць пазваночнік, напрыклад паляжаць
- Спаць карысна на мяккім ложку і высокай падушцы
- Спаць карысна на цвёрдым ложку і невысокай падушцы
- Пры падыманні цяжару трэба згібаць ногі, а не спіну і трымаць рукі бліжэй да тулава
- Калі падаеш , трэба старацца прызямліцца набок
- Дзецям трэба трэніравацца падымаць цяжар
Няправільныя парады (№ 4,6,10)
Якім павінен быць партфель вучня?
Ці ведаеце вы?
Для вучняў начальных класаў – не больш за 2,5 кг
Маса патрфеля не больш 10% ад масы цела вучня. Калі вучань 27 кг, то маса партфеля не больш за 2,7 кг
А зараз паназіраем як дзяўчынкі выбіралі партфель.
- Чым кіравалася першая дзяўчынка пры выбары партфеля?
- Другая?
- Якая дзяўчынка паступае правільна?
ІV. Замацаванне вывучанага на ўроку.
Заданні на картках
Выбяры сцвярджэнне з якім ты згодны
- Я ведаю, якую ролю выконвае шкілет у нашым арганізме.
- Я ўмею адрозніваць правільную паставу ад няправільнай.
- Я ведаю прычыны няправільнай паставы.
- Я ведаю ,як правільна сядзець за партай у час пісьма і чытання.
- Я ведаю, як правільна сядзець, стаяць, ляжаць, падаць, насіць цяжар.
- Я ведаю, чаму асабліва патрэбна клапаціцца аб сваёй паставе ў дзіцячым ўзросце.
- Я клапачуся аб сваім пазваночніку, правільнай паставе.
- Мне трэба яшчэ вучыцца клапаціцца аб сваім пазваночніку і правільнай паставе.
- V. Дамашняе заданне. Прачытаць тэксты на с.119-123, адказаць на пытанні.
Заданне для жадаючых( на выбар):
- намаляваць плакат “Клапоцімся аб сваім пазваночніку” ( або “Каб быць прыгожым”)
- правесці даследаванне:
- вызначыць масу свайго цела;
- узважыць партфель для аднаго вучэбнага дня;
- вызначыць,ці адпавядае маса партфеля масе цела;
- зрабіць вывад : маса партфеля – у норме/ ніжэй нормы/ вышэй нормы
VІ. Рефлексія. «Чамадан. Мясарубка. Карзіна»
Настаўнік: Малашчыцкая Л.Г.